Вязням ушываюць лязо ў целагрэйкі і льюць халодную ваду ў боты

HTML5 Youtube

Зняволеным выдаюць адну сукенку на 10 гадоў.

Да затрымання Дар’я працавала HR-адмыслоўцай у IT-кампаніі, займалася адаптацыяй і падтрыманнем работнікаў. Таксама вяла кніжны блог для жанчын, змагалася за іхныя правы. Хацела, каб у Беларусі прынялі Закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Адкрыта брала ўдзел у акцыях за правы жанчын, а пасля далучылася ў 2020 годзе да маршаў і не прапусціла ніводнага нядзельнага ці суботняга шэсця. Дар’і прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэстаў.


Дар'я пакутуе на астму. Ва ўмовах, якія ствараліся ў калоніі, ейнае здароўе значна пагоршылася. Калі ў атрадзе рабілі рамонт і пахла таннаю фарбаю нават на дварэ, медыкі адмаўляліся надаваць дапамогу, хоць гэты пах прыводзіў для прыступаў удушша. Тое ж было і на фабрыцы, калі даводзілася даказваць, што сапраўды здарыўся прыступ і немагчыма дыхаць.


Цяпер Дарʼя выйшла на волю і мае патрэбу ў нашай дапамозе.


Пішыце нам: belarus2belarus@gmail.com