Naviny

«Zoom» можна: у «антырэпетытарскі» ўказ не ўвайшла адна з найбольш спрэчных нормаў

Тэлефон з праграмай «Zoom», якая часта выкарыстоўваецца для правядзення бяспечных званкоў і онлайн-сустрэчаў
Тэлефон з праграмай «Zoom», якая часта выкарыстоўваецца для правядзення бяспечных званкоў і онлайн-сустрэчаў. Фота: Biljana Jovanovic / Pixabay

З праекту «антырэпетытарскага» ўказу была выключаная норма, што забараняла пры наданні рэпетытарскіх паслуг выкарыстанне папулярных лічбавых платформаў накшталт «Zoom» ці «Google Meet» і іншых. Акрамя гэтага, у праекце было зроблена яшчэ некалькі ўдакладненняў.