навіны

У Дзяржынску сілавікі працягваюць ператрусы

Затрыманне беларусаў падчас пратэстаў 2020 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: spring96.org
Затрыманне беларусаў падчас пратэстаў 2020 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Дзяржынску чарговая хваля ператрусаў. Папярэдняя праходзіла тыдзень таму. Што на гэты раз цікавіць сілавікоў?

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра тое, што ператрусы адбываюцца пераважна ў кватэрах тых, хто з’ехаў з краіны. На цяперашні момант вядома пра найменей чатыры такія выпадкі.

Пры гэтым, піша «Вясна», паведамляецца і пра выпадкі ператрусаў у людзей, якія не з'ехалі.

Адметна, што пратаколы ператрусаў складаюць у адным экзэмпляры, а людзям на рукі не выдаюць копіі. Гэта звычайна робіцца для таго, каб у іх не заставалася доказаў ціску з боку сілавых органаў. Праваабаронцы адзначаюць, што гэта ўскладняе вядзенне падліку рэпрэсіяў у краіне, якія ўлады цяпер старанна хаваюць.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў горадзе ўжо прайшла хваля ператрусаў. Яны былі звязаныя з удзелам людзей у пратэстах 2020 года. Ім інкрымінаваўся так званы народны артыкул (арт. 342 КК РБ). Вядома, што жыхароў вылічаюць паводле фотаздымкаў і відэа з пратэстаў. Тады паведамлялася пра найменей пяцярых затрыманых.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10