навіны

Сабака на беларускай мытні ўнюхаў гашыш у шкарпэтцы замежніка

Шкарпэтка з наркотыкам. Крыніца: customs_bel / telegram
Шкарпэтка з наркотыкам. Крыніца: customs_bel / telegram
podpis źródła zdjęcia

46-гадовы француз з жонкаю ехаў рэйсавым аўтобусам праз пункт пропуску «Каменны Лог».

«У зале мытнага афармлення службовы сабака даў зразумець гарадзенскім мытнікам, што ў мужчыны ёсць забароненыя рэчывы», – напісала ў сваім тэлеграм-канале Мытная служба Беларусі.


У сумцы з рэчамі мытнікі знайшлі шкарпэтку, а ў ёй – абгорнуты ў поліэтыленавую плёнку скрутак. Іншаземец прызнаўся, што гэта наркотык.

Экспертыза высветліла, што гэта гашыш масай больш за 2,5 грама.


Цяпер грамадзянін Францыі затрыманы, супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 ст. 328-1 Крымінальнага Кодэксу. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.


Нагадаем, 16 красавіка ў пункце пропуску «Берасце» памежнікі затрымалі грамадзянку Беларусі, у якой былі рэшткі марыхуаны. Яе таксама могуць асудзіць да 7 гадоў зняволення.

Для параўнання: напрыканцы сакавіка ў Варшаве затрымалі беларуса на скрадзеным мікрааўтобусе і знайшлі ў яго 92 кілаграмы розных наркотыкаў. Яму за гэта пагражае да 10 гадоў зняволення.

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10