навіны

Продажы «Тэслы» рухнулі на 71 %, Ілан Маск паабяцаў менш займацца палітыкай

Доналд Трамп і Ілан Маск назіраюць за запускам шостага выпрабавальнага палёту ракеты «SpaceX Starship» 19 лістапада 2024 года ў Браўнзвіле, штат Тэхас. Мільярдэр Ілан Маск, давераная асоба Трампа, быў прызначаны кіраўніком новага Дэпартаменту эфектыўнасці ўраду. Фота: Брэндан Бэл / Getty Images.
Доналд Трамп і Ілан Маск назіраюць за запускам шостага выпрабавальнага палёту ракеты «SpaceX Starship» 19 лістапада 2024 года ў Браўнзвіле, штат Тэхас. Мільярдэр Ілан Маск, давераная асоба Трампа, быў прызначаны кіраўніком новага Дэпартаменту эфектыўнасці ўраду. Фота: Брэндан Бэл / Getty Images.
podpis źródła zdjęcia

Кампанія «Тэсла» 22 красавіка апублікавала вынікі за першы квартал 2025 года, паводле якіх чысты прыбытак кампаніі ў стварэнні і продажы электрамабіляў упаў за год на 71 %.

За гэты час «Тэсла» прадала амаль 337 тысяч сваіх электрамабіляў – гэта найгоршы квартальны вынік больш чым за два гады.


У той жа дзень Ілан Маск заявіў, што з траўня рэзка скароціць колькасць сваіх дзён на пасадзе ў Дэпартаменце эфектыўнасці ўраду (DOGE), якую прэзідэнт ЗША Доналд Трамп зрабіў асабіста для яго. Гэты дэпартамент адказны за скарачэнні выдаткаў і персаналу (напрыклад, у адукацыі).


Замест гэтага Маск паабяцаў вярнуцца да кіраўніцтва сваімі кампаніямі, паведамляе «New York Times».


«Вялікая частка працы – фармаванне каманды DOGE і ўзаемадзеянне з урадам у навядзенні фінансавага парадку ў доме – ужо ў асноўным зробленая», – сказаў ён падчас тэлефоннай канферэнцыі з аналітыкамі.


Маск паабяцаў прысвячаць працы ў Белым доме 40 % свайго часу. Акцыі «Тэслы» ў адказ на гэта (і на заяву наконт працы над таннейшай лінейкай электрамабіляў у чэрвені 2025 года) прыкметна падаражэлі.


Нагадаем, удзел Маска ў прэзідэнцкай кампаніі Трампа выклікаў у краіне пратэсты і вандалізм супраць аўтамабіляў «Тэсла». Многія людзі адмовіліся ад сваіх электракараў на знак пратэсту супраць палітыкі новага прэзідэнта.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10