Naviny

Польская пракуратура не дае згоды на разгалошванне справы Мельнікавай

img
Анжаліка Мельнікава на канферэнцыі ў Еўрапарламенце. 12 снежня 2024 года. Фота: rada_vision / Telegram

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай расследуе Дэпартамент у справе арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. У ведамстве заявілі «Белсату», што на гэтым этапе следства аніякіх падрабязнасцяў раскрываць не будуць.