навіны

Свет развітваецца з Папам Рымскім

Жанчына трымае выяву Папы Францішка пасля імшы пасля смерці пантыфіка ў базіліцы Гвадэлупэ ў Мэхіка, Мексіка. 21 красавіка 2025 года. Фота: Daniel Cardenas / Anadolu via Getty Images
Жанчына трымае выяву Папы Францішка пасля імшы пасля смерці пантыфіка ў базіліцы Гвадэлупэ ў Мэхіка, Мексіка. 21 красавіка 2025 года. Фота: Daniel Cardenas / Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Маліцца за душу Папы Рымскага Францішка заклікаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У Апостальскай нунцыятуры ў Менску дасяжная кніга спачуванняў для прадстаўнікоў улады, дыпламатычных місіяў, міжнародных арганізацыяў і рэлігійных супольнасцяў Беларусі. Беларускія каталікі ідуць у касцёлы.

Асабліва смуткуюць на радзіме пантыфіка, у Аргентыне. У касцёлах праходзяць адмысловыя набажэнствы. На абеліску, галоўным сімвале Буэнас-Айрэсу – партрэт Францішка.

,,

«Мы адчуваем вялікі смутак. Ён быў папам, які быў вельмі адданы бедным, ён быў сціплым. Яго будзе вельмі не хапаць», – кажуць мясцовыя жыхары. 


Футбольны клуб «Сан-ЛёрЭнса», за які ўсё жыццё заўзеў Папа, адзначыў супадзенне нумара ягонага сяброўскага білета 88235 з часам ягонай смерці. Папа Рымскі памёр у 88 гадоў а другой трыццаць пяць ночы паводле аргентынскага часу. У Аргентыне, а таксама ў Бразіліі абвясцілі сямідзённую нацыянальную жалобу.

,,

«Ён адкрыта заяўляў аб неабходнасці празрыстасці ў царкве, аб неабходнасці правядзення рэформаў у царкве, якіх так чакалі. Магчыма, па гэтай прычыне яго так крытыкавалі, таму што ён не замоўчваў праблемы, а выносіў іх на абмеркаванне. Ён не хаваў іх і не выдумляў, а прапанаваў чалавецтву ўзяць на сябе адказнасць за іх», – Хорхэ Гарсія, арцыбіскуп Буэнас-Айрэсу. 


Жалобу на некалькі дзён абвесцілі ў тым ліку ў Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Чылі, Перу, на Кубе ды ў Індыі. Звон Сабору Парыжскай Божай Маці ўдарыў роўна 88 разоў.


Развітацца з Папам Францішкам змогуць усе ахвотныя. Заўтра ў базіліцы Святога Пятра адкрыюць доступ да простай драўлянай труны з целам пантыфіка. У гэтую ж суботу Францішка, згодна з ягоным запаветам, пахаваюць у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, з якой ён адчуваў асаблівую сувязь. Гэта адступленне ад традыцыі, бо цягам стагоддзяў памерлых пантыфікаў хаваюць менавіта ў базіліцы Святога Пятра. Месца пахавання пазначаць простым надпісам «Францішак».

Кардынал Кевін Фэрэл узначальвае абрад засведчання смерці папы Францішка ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ватыкан, Ватыкан. 21 красавіка 2025 года. Фота: Vatican Media via Vatican Pool / Getty Images
Кардынал Кевін Фэрэл узначальвае абрад засведчання смерці папы Францішка ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ватыкан, Ватыкан. 21 красавіка 2025 года. Фота: Vatican Media via Vatican Pool / Getty Images

«Ён глядзіць на ўсіх нас і кажа: "Бог даруе вам за тое, што вы зрабілі". Прынамсі, з самага пачатку ў ім былі пакора і пачуццё гумару. Ён быў бы першым, хто прызнаў выбітны інтэлект Яна Паўла II і Бэнэдыкта XVI. Дадзеныя яму Богам багатыя дары выяўляліся ў яго прастаце і натуральнасці. Гэта былі падарункі, якімі ён так добра распарадзіўся», – кажа Кардынал Тымаці Долан.

Пасля пахавання пачнуць рыхтавацца да канклаву, то бок выбараў новага Папы. Чакаецца, што яны пачнуцца не раней за 5-га траўня. У канклаве возьмуць удзел да 138 кардыналаў з усяго свету. Хоць на папскую пасаду ўжо ёсць імаверныя кандыдаты – прагнозы спраўджваюцца рэдка.

,,

«Ёсць такая старая Ватыканская прымаўка - усе кандыдаты на Папу, якія ідуць на Канклаў, пасля канклаву застаюцца звычайнымі кардыналамі. З апошніх выключэнняў – толькі Бенедыкт 16, пра якога казалі як пра кандыдакта і ён стаў Папаю. І Ян Павел II, і Фрынцыск не былі ў спісе кандыдтаў. Дзякуй Богу, што касцёл ня ёсць палітычнай партыяй, дзе усё купляецца і дамаўляецца, – разважае Тарас Анташэўскі, шэф-рэдактар рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны.


Рызыка таго, што нехта звонку можа сур'ёзна паўплываць на выбар канклаву, мінімальная.


«Думаю, прама не могуць як то было ў першым тысячагоддзі, калі нейкія рады італьянскія ўплывалі на выбары папы. Потым гэта было ўрэгулявана, быў прыдуманы Канклаў. На сённяшні дзень маем дакумент з 1996 году Яна Паўла II пра тое, як мае адбывацца канклаў. Там дакладна прапісана, каб не было ніякіх уплываў, ніякіх дзяржаў, – тлумачыць дырэктар Інстытуту рэлігійных навук св. Тамаша Абвінскага Пятро Балаг


На пахаванне Папы Францішка плануюць прыехаць шмат якія сусветныя лідары, у тым ліку Уладзімір Зяленскі, Доналд Трамп, Эманюэль Макрон, Лула да СІўва і У́рзуля фон дэр Ляен


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10