Каталікі ва ўсім свеце развітваюцца з Папам Рымскім Францішкам, які памёр ва ўзросце 88 гадоў у велікодны панядзелак, 21 красавіка, у Ватыкане. У многіх краінах другі дзень праходзяць адмысловыя набажэнствы. У Аргентыне, на радзіме пантыфіка, была абвешчаная нацыянальная жалоба, а абеліск у цэнтры Буэнас-Айрэса быў падсвечаны яго выявай. Сабралі фатаграфіі з Вялікай Брытаніі, Балівіі, Мексікі, Чылі, Індыі і іншых краінаў.