Шуфлядка

Навінкі беларускай музыкі. Што раіць паслухаць міністр сепультуры

Журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. Фота: Белсат
Журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Блогер, журналіст Аляксандр Чарнуха вядомы сваім ютуб-праектам «Міністэрства сепультуры» завітаў у студыю «Раніцы з Белсатам» і распавёў, што новага і цікавага адбылося ў беларускай музыцы апошнімі днямі.

Што для нас у топе? Аляксандр Чарнуха ў першую чаргу звяртае ўвагу на навюткі альбом Nevikі, што выйшаў пару дзён таму.



,,

«Альбом моднай дзяўчыны, поп-музыка па-беларуску. Вельмі класная, раю паслухаць. Толькі цяпер выйшаў альбом, таму зусім свежанькі».


Таксама аматарам металу раіць новы праект «Hangover in Minsk».



,,

«Таксама выйшаў альбом на мінулым тыдні, вельмі раю паслухаць. Вельмі класная музыка».


Два альбомы, якія вось-вось, толькі-толькі выйшлі. Чарнуха спадзяецца, што ўсім зойдзе, усім заляціць.


Першае месца Чарнуха аддае без ваганняў «Molchat Doma». Акурат на іх канцэрце нядаўна пабываў у ЗША.



,,

«Я вельмі рады за хлопцаў, бо ў іх сапраўды магутныя канцэрты. Амаль паўсюль аншлагі, амаль паўсюль солд-аўты. І гэта сапраўды амерыканская публіка, гэта не экспаты, якія прыходзяць падтрымаць сваіх хлопцаў. А гэта мясцовыя, якім падабаецца музыка беларускага гурта».


Яшчэ нядаўна Аляксандр Чарнуха паглядзеў падкаст гітарыста «Suicide Silence» Garzy, да яго завіталі хлопцы з беларускага гурта «Extermination dismemberment». Дарэчы, гэта першы настолькі экстрэмальны беларускі гурт, які ладзіць тур у ЗША. У іх вельмі паспяховыя гастролі, і гэта таксама нагода імі ганарыцца.


А што наконт папсы? Бо збольшага што слухаюць людзі? То тут занатоўвайце парады Аляксандра Чарнухі.

,,

«NevikaMirtlNochy – як мінімум тры цудоўныя праекты. Сапраўды, гэта папса. Класная поп-музыка зусім маладых выканаўцаў, якія робяць вельмі густоўна, робяць так, што не сорамна».



Больш пра музыку, новую кнігу Аляксандра Чарнухі па-беларуску і тое, як прайшоў ягоны тур па ЗША, глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»:



больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10