навіны

«Усё ягонае жыццё было прысвечанае служэнню»: Ватыкан апублікаваў першае фота Папы Францішка ў труне

Папа Францішак у адкрытай труне ў Ватыкане, Італія
Папа Францішак у адкрытай труне ў Ватыкане, Італія. 21 красавіка 2025 года. Фота: Handout / Vatican Media / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

У Ватыкане з’явілася першае афіцыйнае фота Папы Францішка пасля смерці – на ім 88-гадовы пантыфік ляжыць у адкрытай простай драўлянай труне. Побач з целам – швейцарскія гвардзейцы і найвышэйшыя прадстаўнікі духавенства, паведамляе прэс-служба Ватыканскага сабору.

«Усё ягонае жыццё было прысвечанае служэнню Госпаду і Яго Царкве», – адзначана ў заяве кардынала Кевіна Фэрэла.


Паводле волі самога Папы, пахаванне пройдзе не ў саборы Святога Пятра, а ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ – менавіта туды Францішак хадзіў маліцца перад і пасля кожнай сваёй замежнай паездкі. Там жа, у простай грабніцы з надпісам «Franciscus», ён будзе спачываць.

Цела Папы тры дні будзе выстаўленае для публічнага развітання ў саборы Святога Пятра, дзе кожны вернік будзе мець магчымасць аддаць апошнюю пашану пантыфіку.

Цела Папы цягам трох дзён будзе выстаўленае для публічнага развітання ў саборы Святога Пятра. Ватыкан, Італія. 21 красавіка 2025 года. Фота: Handout / Vatican Media / AFP / East News
Цела Папы цягам трох дзён будзе выстаўленае для публічнага развітання ў саборы Святога Пятра. Ватыкан, Італія. 21 красавіка 2025 года. Фота: Handout / Vatican Media / AFP / East News

У Рым чакаюць візіт сусветных лідараў, сярод якіх і Доналд Трамп, а таксама адмысловыя рэйсы з Аргенціны, радзімы Папы Францішка.


Нагадаем, Францішак стаўся першым пантыфікам з Лацінскай Амерыкі і адным з самых нязвыклых у гісторыі Каталіцкай Царквы – сціплы, прагрэсіўны і глыбока сацыяльна арыентаваны, ён кіраваў Ватыканам з 2013 года.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10