навіны

З 1 траўня для заезду ў Тайланд спатрэбіцца спецыяльная электронная форма: без яе не пусцяць

З 1 траўня для заезду ў Тайланд спатрэбіцца спецыяльная электронная форма
З 1 траўня для заезду ў Тайланд спатрэбіцца спецыяльная электронная форма. Фота: immigration.go.th
podpis źródła zdjęcia

Яшчэ нядаўна для беларусаў, якія ляцяць адпачываць у Тайланд, было дастаткова візы, аформленай або загадзя, або на мяжы. Але з 1 траўня гэтага будзе ўжо недастаткова. Улады Тайланду ўвялі дадатковы дакумент – Thailand Digital Arrival Card (TDAC). Без яго вас проста не прапусцяць у краіну.

TDAC – гэта лічбавая карта прыбыцця, якую неабходна запоўніць да падарожжа на сайце іміграцыйнага бюро Тайланду. Нават калі ў вас ужо ёсць віза або вы збіраецеся атрымаць яе па прылёце – TDAC усё роўна патрэбная.


Запаўняць гэтую форму трэба не пазней чым за тры дні да прылёту ў краіну, разам з самім днём прыбыцця. Анкету запаўняюць усе, незалежна ад таго, якім чынам вы трапляеце ў Тайланд: самалётам, цягніком, караблём ці машынай.


Форма запаўняецца на англійскай мове і змяшчае: асабовыя звесткі (грамадзянства, нумар пашпарту, кантактны тэлефон, email), звесткі пра падарожжа (нумар рэйсу, мэта візіту, адрас пражывання ў Тайландзе) ды звесткі пра стан здароўя.


Пасля запаўнення заяўку неабходна адправіць праз сайт, спампаваць карту TDAC і захаваць яе ў электронным выглядзе або раздрукаваць, каб прад’явіць на мяжы.


Калі вы не аформіце TDAC, то заезд у краіну вам будзе забаронены, а вашая заяўка на заезд апрацоўвацца не будзе.


У консульстве Тайланду ў Беларусі паведамілі, што могуць «аказаць судзеянне ў запаўненні TDAC», але канкрэтных дэталяў пакуль не ўдакладнялі.


Нагадаем, што для беларусаў захоўваюцца тыя ж візавыя правілы, што і раней, але з новай формай TDAC адпачынак у Тайландзе пачнецца з дадатковай папяровай працы. Таму плануйце ўсё загадзя, каб адпачынак не скончыўся яшчэ ў аэрапорце. Афіцыйны сайт для запаўнення TDAC: Immigration Bureau of Thailand


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10