Shuflyadka

«На Радаўніцу не плачуць, а ўспамінаюць». Як беларусы сталіся ледзьве не адзінымі носьбітамі старадаўняй традыцыі

Беларусы адзначаюць Радаўніцу на могілках у Барысаве, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Цімур Котаў / Белсат
Беларусы адзначаюць Радаўніцу на могілках у Барысаве, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Цімур Котаў / Белсат

Кожны беларус ведае пра Радаўніцу, аднак далёка не ўсе з нас ведаюць, што гэта яшчэ жывая частка былога культу продкаў, якая ў найбольш архаічнай форме захавалася толькі ў нас, у беларусаў. І менавіта мы – унікальныя носьбіты гэтых ведаў. «Белсат» сабраў захаваныя і ўжо амаль страчаныя традыцыі Радаўніцы, якая яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму была сапраўдным сямейным святам – днём жывой памяці і прывязкі да роду.