«Кола жыцця» – гэта візуальнае і філасофскае падарожжа праз традыцыйную культуру беларусаў, у аснове якой – глыбокая сувязь чалавека з прыродаю цягам каляндарнага года.
Фільм даследуе народныя абрады і святы, што стагоддзямі суправаджалі жыццё чалавека ў беларускіх вёсках.
Кожны абрад, кожнае свята ў традыцыйнай беларускай культуры – гэта не проста ўрачыстасць, а сродак камунікацыі з прыродаю, спосаб адчуць пераход часу, прыняць яго і надаць яму сэнс. Год тут успрымаецца як жыццё чалавека: ад веснавога нараджэння да зімовага завяршэння і новага пачатку.
Рэжысёр Арцём Лобач