навіны

Памёр Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак прамаўляе сваё традыцыйнае добраслаўленне з гаўбца базілікі Святога Пятра, з якога адкрываецца від на плошчу Святога Пятра ў Ватыкане, 20 красавіка 2025 года. Фота: Стэфана Кастанціна/Sopa Images / LightRocket праз Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Папа Рымскі Францішак, першы лацінаамерыканскі лідар Рымска-каталіцкага касцёлу, памёр, гаворыцца ў паведамленні Ватыкану, апублікаваным у панядзелак.

Папе Францішку (Хорхэ Мар’ё Бэргольё) было 88 гадоў, і за 12 гадоў папства ён пакутаваў на розныя хваробы.


«Дарагія браты і сёстры, з глыбокім смуткам я мушу паведаміць пра смерць нашага святога айца Францішка, – заявіў кардынал Кевін Фэрэл у эфіры тэлеканалу Ватыкану. – Сёння а 7:35 Біскуп Рыму Францішак вярнуўся ў бацькаў дом».


За дзень за смерці Папа Францішак правёў Велікодную імшу, у якой заклікаў спыніць войны ды «зноў спадзявацца і давяраць іншым», нават калі яны з далёкіх краінаў і моцна адрозніваюцца.

Папа Францішак пасля сустрэчы з нацыянальнымі ўладамі і грамадзянскаю супольнасцю ў першы дзень чатырохдзённага візіту ў Люксембург і Бельгію. 26 верасня 2024 года. Фота: Omar Havana / AP Photo / East News

Пайшоў з жыцця Папа Францішак. Неадназначны рэвалюцыянер і рамантык на Папскім пасадзе

Аналітыка

Таксама раніцаю 20 красавіка ў доме Святой Марты ў Ватыкане адбылася кароткая прыватная сустрэча Папы Францішка з віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Джэймзам Дэйвідам Вэнсам. Гутарка доўжылася некалькі хвілінаў і была прысвечаная абмену велікоднымі віншаваннямі.


Апошнім часам Папа Францішак асабліва моцна хварэў. Яго шпіталізавалі 14 лютага ў Рыме. Спачатку меркавалася, што ў яго быў бранхіт, аднак выявілася, што двухбаковая пнеўманія. Ягоны стан ацэньвалі як цяжкі. Пантыфіка выпісалі толькі 23 сакавіка. Пасля гэтага на публіцы ён з'явіўся 6 красавіка.


На здымку можна было заўважыць, што Папу Францішку было цяжка аднаўляцца пасля хваробы. Ён быў у крэслы-каталцы і з кіслародным апаратам.

Хорхэ Мар’ё Бэргольё быў абраны Папам Рымскім 13 сакавіка 2013 года, што здзівіла шмат якіх назіральнікаў, якія лічылі аргентынскага святара, вядомага сваім клопатам пра бедных, староннім чалавекам.


Арсен Рудэнка

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10