«На ўсіх кірунках расейцы працягваюць весці агонь», – заявіў кіраўнік украінскага Цэнтру супрацьдзеяння дэзынфармацыі. Уладзімір Пуцін раней абвесціў, што велікоднае замірэнне пачнецца а 18-й гадзіне. Афіцыйна Кіеў не адказаў узаемнасцю, аднак крыніцы тэлерадыёкарпарацыі BBC сцвярджаюць, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі загад спыніць агонь.