Уладзімір Пуцін заявіў, што загадаў часова спыніць баявыя дзеянні ва Украіне з нагоды Вялікадня. Палітык абгрунтаваў гэта «гуманітарнымі меркаваннямі». Аналітык Аляксандр Фрыдман у размове з «Белсатам» засумняваўся ў гуманізме кіраўніка расейскай дзяржавы і растлумачыў, чаму гэтае замірэнне было абвешчанае.