навіны

Кіеў падтрымлівае мірны план Трампа на 90 %

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, які агучыў пазіцыю пра падтрыманне 90 % мірных прапановаў Вашынгтону. Крыніца: spektr.press
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, які агучыў пазіцыю пра падтрыманне 90 % мірных прапановаў Вашынгтону. Крыніца: spektr.press
podpis źródła zdjęcia

Украіна падтрымлівае 90 % з мірнага плану, прэзентаванага камандаю Доналда Трампа падчас нядаўніх перамоваў у Парыжы.

Такую заяву зрабіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў падчас сустрэчаў з амерыканскімі чыноўнікамі, паведамляе выданне «The New York Post» са спасылкаю на высокапастаўленага прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі.

Паводле крыніцы выдання, галоўная мэта ініцыятывы – поўнае і ўсебаковае спыненне агню, пастанову пра што могуць прыняць падчас сустрэчы ў Лондане на наступным тыдні. Пасля гэтага плануецца пачаць перамовы з Расеяй, каб удакладніць пазіцыі абодвух бакоў і вызначыць наступныя крокі.


Аднак самаю складанаю тэмаю застаецца пытанне акупаваных тэрыторыяў. Паводле амерыканскага чыноўніка, ЗША прызнаюць, што гэтыя землі – пад расейскай акупацыяй, але не гавораць пра неабходнасць юрыдычнага прызнання за Масквою права на іх. Гэта значыць, што на гэтым этапе не ідзецца пра тое, што Украіна мусіць адмовіцца ад гэтых тэрыторыяў назаўжды.

Акрамя таго, паводле крыніцы, Доналд Трамп сапраўды гатовы выйсці з перамоваў і перакласці адказнасць за далейшую хаду канфлікту на еўрапейскіх саюзнікаў ЗША, калі Расея адмовіцца падтрымаць ініцыятыву.

Як адзначае выданне «Bloomberg», Вашынгтон у межах мірнага плану, прэзентаванага ў Парыжы, прапанаваў перадачу акупаваных украінскіх тэрыторыяў пад кантроль Масквы. Таксама ЗША разглядаюць магчымасць прызнання расейскага кантролю над Крымам. 


У той жа час у Расеі падкрэсліваюць, што на гэтым этапе спыненне агню ва Украіне выглядае нерэалістычным. Пра гэта заявіў сталы прадстаўнік РФ пры ААН Васілій Нябензя.


Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10