На Вялікдзень беларусы парадуюцца цёпламу надвор’ю, а з панядзелка ўжо крыху пахаладае.
У суботу, 19 красавіка, надвор’е вызначаецца пераважна вобласцю павышанага атмасфернага ціску ў цёплай паветранай масе, паведамляе Белгідраметцэнтр.
На захадзе краіны адчуецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца зменлівая воблачнасць. Пераважна без ападкаў, аднак на захадзе магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер паўднёвы, стрыманы, раніцай і ўдзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8..+14 °, удзень ад +19 ° на захадзе да +26 ° на ўсходзе краіны. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, удзень крыху знізіцца.
На Вялікдзень, 20 красавіка, надвор’е будзе вызначацца франтальнымі сістэмамі з Заходняй Еўропы. Меркавана будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных мясцінах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай – слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці, стрыманы, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7..+13 °, удзень +17..+22 °, на поўдні і паўднёвым усходзе – да +25 °.
А вось ужо з панядзелка, 21 красавіка, пачне пакрысе халадаць: месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай – слабы туман. Вецер зменлівых напрамкаў, умераны, пры навальніцах – парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7..+13 °, удзень ад +18 ° на поўначы да +26 ° на поўдні.
Раман Шавель belsat.eu