Міфы вайны

«Міфы вайны» – цыкл праграмаў пра Другую сусветную вайну і пра тое, як яе выкарыстоўвае прапаганда ў Беларусі і Расеі, падмяняючы гістарычныя факты, а то і выкрэсліваючы старонкі, што дыскрэдытуюць кіраўніцтва СССР, найперш Іосіфа Сталіна. «Міфы вайны» выходзяць у 80-ую гадавіну перамогі ў той самай жудаснай вайне, урокі якой, на жаль, не вывучаныя да сёння.