Naviny

«На слыху няма такога». У беларускай міліцыі распавялі, ці шукаюць Анжэліку Мельнікаву

Анжаліка Мельнікава
Анжаліка Мельнікава на сустрэчы з дэпутатамі Бундэстагу. Берлін, Нямеччына. 15 кастрычніка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У Нясвіжскай міліцыі няма «на слыху» інфармацыі пра пошукі зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. «Белсат» пад выглядам ейнай знаёмай спытаў, ці ёсць заява пра знікненне Мельнікавай і чаму яе не шукаюць.