навіны

Рост эканомікі Беларусі завіс на ўзроўні 3,1 % за 12 месяцаў. Урад чакаў большага

Менскі трактарны завод
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Трактор.бел
podpis źródła zdjęcia

Афіцыйная ацэнка валавога ўнутранага прадукту за першы квартал 2025 года паказвае някепскі рост: плюс 3,1 % да першага кварталу 2024 года. Праўда, гэта менш за рост ВУП у 2024 годзе і менш за планы ўраду.

Людзі стаяць у чарзе да банкамату. Менск, Беларусь. Верасень 2021 года. Фота: Белсат

Беларусы багацеюць, але ўжо не так шпарка. Белстат падлічыў рост прыбыткаў

навіны

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў першую ацэнку валавога ўнутранага прадукту за першы квартал 2025 года: 59,4 млрд рублёў у бягучых цэнах – 103,1 % да ВУП у першым квартале 2024-га.


Гэта ніжэй за рост ВУП за ўвесь 2024 год, які склаў 4 % пры заданні ўраду 3,8 %. З пачатку 2025 года рост запаволіўся. У студзені – лютым рост таксама склаў толькі 3,1 %. Прагноз ураду прадугледжвае рост эканомікі ў 2025 годзе на 4,1 %. Міжнародны валютны фонд даваў больш сціплы прагноз: плюс 3,3 % па выніках 2025 года. Але эканоміка Беларусі пакуль адстае і ад гэтага.


Эканамістка Настасся Лузгіна ў каментары пра рост у студзені – лютым звярнула ўвагу, што цяпер запавольваецца рост у прамысловасці, якая была ледзь не галоўным драйверам эканомікі.


Паводле звестак за студзень – люты (свяжэйшых няма), апрацоўчая прамысловасць давала 20,9 % ВУП, горназдабывальная – яшчэ 0,8 %, тады як гандаль даваў 9,7 %, будаўніцтва – 4,5 %, сельская гаспадарка – 3,6 %, падаткі – 16,1 %.


У першым квартале 2025 года прамысловасць вырасла толькі на 2,1 % да першага кварталу 2024-га, тады як раздробны гандаль – на 10,8 % (агулавы – на 11,6 %). Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі вырасла толькі на 1,8 %. Мноства дзяржаўных прадпрыемстваў застаецца стратным, працуе «на склад».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10