Беларуская мова вырвала магілёўца Віталя Рыжкова з зачараванага кола

HTML5 YouTube

Віталь пачаў пісаць па-беларуску яшчэ ў школе, але таемна – у той час ён «шыфраваўся» ў зрусіфікаваным Магілёве. Менавіта беларуская мова дазволіла яму вырвацца з зачараванага кола, у якое рызыкуюць трапіць беларусы.

Віталь Рыжкоў – паэт, музыка і рэпер з Магілёва. Ён вельмі любіць свой горад і лічыць, што беларусы шмат губляюць, калі мала пра яго ведаюць. Каб гэта выправіць, Віталь распавёў пра родны горад. А таксама падзяліўся словамі, які функцыянуюць толькі ў Магілёве ці маюць тут не такое значэнне, як у іншых гарадах: батнік, лажа, драч.

А таксама Віталь трохі жартам, трохі сур’ёзна патлумачыў, чаму параўноўвае свой жыццёвы шлях, шлях беларускага паэта, з цяжкім, але такім захапляльным падарожжам!

Сёлета Віталь адзначае дваццаць гадоў ад моманту, калі ён упершыню выйшаў на сцэну. Пра свой творчы шлях ён раскажа на творчым вечары 25 красавіка ў варшаўскім кінатэатры «Atlantic»квіткі можна купіць праз спасылку.

,,

«Там будзе не проста вечар з чытаннямі твораў. Гэта будзе нейкі такі лірычны стэндап, месцамі смешны, месцамі не. Але, спадзяюся, будзе цікава», – запрашае Віталь.


У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч расказаў, як беларускія дзеткі «хадзілі ў жакі» на Вялікдзень.

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».