навіны

Палітзняволеная Алена Лазарчык зноў у СІЗА

Алена Лазарчык
Алена Лазарчык. Крыніца фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

Паводле інфармацыі ад крыніцаў «Белсату», палітзняволеная Алена Лазарчык цяпер у СІЗА № 3. Пакуль не вядомая прычына пераводу яе з калоніі № 4 у Гомельскі следчы ізалятар.

Былая палітзняволеная і давераная асоба Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года Антаніна Канавалава, якая правяла ў калоніі больш за чатыры гады і выйшла на волю ў снежні 2024-га на падставе так званага памілавання. Вільня, Літва. 7 красавіка 2025 года. Фота: Белсат

Антаніна Канавалава: У Беларусі засталася велізарная колькасць асобаў, гатовых змагацца. Людзі чакаюць прыдатнага моманту…

Гісторыі

Палітзняволеная Алена Лазарчык у гомельскім СІЗА № 3, паведамляюць крыніцы «Белсату». Не выключана, што Алене могуць дадаць сумнавядомы 411 артыкул, як гэта практыкуецца з іншымі палітвязнямі. 411 артыкул КК РБ ужываюць за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», ён прадугледжвае санкцыі ў выглядзе дадатковага года зняволення.

Алену Лазарчык затрымалі 30 снежня 2021 года. Жанчыну, якая мела на ўтрыманні 8-гадовага сына, абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў: «народны» 342 за ўдзел у пратэстах, а таксама 130 – распальванне варожасці, 361-1 – удзел у экстрэмісцкім фармаванні і 368 – знявага прэзідэнта.

Суд пакараў жанчыну пазбаўленнем волі на 8 гадоў. 22 ліпеня 2022 года КДБ дадаў Алену ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. У той жа час МУС занесла яе ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Магчымай прычынай стала яе сяброўства ў «Еўрапейскай Беларусі», якая цяпер у спісе экстрэмісцкіх арганізацыяў.

Алена Лазарчык адбывала пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі з 24 студзеня 2023 года. У калоніі Алену больш за тры месяцы трымалі ў штрафным ізалятары і больш за два месяцы ў камеры закрытага тыпу. Лазарчык мае сурʼёзныя праблемы са здароўем. Крыніцы «Белсату» паведамілі, што ў калоніі жанчына дабівалася правядзення медкамісіі, каб лекары пацвердзілі, што яна не можа працаваць на швейнай вытворчасці праз вельмі слабы зрок.

Пакуль не вядома, колькі часу Лазарчык застанецца ў Гомельскім СІЗА.

Любоў Лунёва belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10