навіны

На спатканні ў калоніі Беларусі сталі пускаць і незарэгістраваных сужэнцаў

Папраўчая калонія ў Бабруйску. Фота: komkur.info
Папраўчая калонія ў Бабруйску. Фота: komkur.info
podpis źródła zdjęcia

У папраўчыя калоніі Беларусі сталі пускаць на кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні грамадзянаў, якія жывуць у незарэгістраваным шлюбе. Пра гэта паведамляе праваабарончае выданне MAYDAY.TEAM.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Калаж: Аліса Ганчар / Белсат

«У вас пухліна, трэба ў лякарню, але няма магчымасці». Што адбываецца са здароўем беларусак у калоніях?

навіны

Выданне адзначае, што раней гэтую катэгорыю ў праваахоўных органах трактавалі як «сужыўцаў» і спатканні ім былі забароненыя. У калоніі пускалі толькі сваякоў, унесеных у асабістую справу асуджанага. Для гэтага трэба было даслаць копіі дакументаў, што пацвярджаюць сваяцтва.

Аднак MAYDAY.TEAM сталі вядомыя выпадкі ў некаторых папраўчых калоніях, калі так званым цывільным жонкам дазволілі сустрэцца з мужамі на кароткатэрміновых і працяглых спатканнях.

Для гэтага грамадзяне мусілі звярнуцца да ўчастковага з заявай, каб ім выдалі пацверджанне пра пражыванне разам грамадзянаў, не распісаных афіцыйна ў ЗАГСе. Далей міліцыянт мусіў наведаць месца жыхарства і пацвердзіць, што пражыванне разам мела месца (напрыклад, такім пацвярджэннем могуць быць супольныя дзеці).

Далей даведка за подпісам участковага высылаецца на адрас начальніка папраўчай установы, а асуджаны піша хадайніцтва, каб «цывільная» жонка або муж былі ўнесеныя ў ягоную асабовую справу.

Раней паведамлялася, што ў Бабруйскай папраўчай калоніі № 2 з 1 снежня 2024 года сваякам асуджаных, якія прыязджаюць на працяглыя спатканні, забаранілі пакідаць тэрыторыю пенітэнцыярнай установы да канца сустрэчы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10