навіны

Продаж беларускіх аўтобусаў МАЗ у Расеі абваліўся ў 5,8 разу

Згарэлы аўтобус МАЗ. Фота: minsknews.by
Згарэлы аўтобус МАЗ. Фота: minsknews.by
podpis źródła zdjęcia

У Расеі істотна ўпалі продажы аўтобусаў МАЗ беларускай вытворчасці. Пра гэта сведчаць звесткі расейскага агенцтва «АСМ-холдинг». Таксама абваліўся і продаж беларускіх цяжкавікоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gomelzlin.by

«Атлант» сыходзіць у прастой, а «СтанкаГомель» адпачывае за «свой кошт»

навіны

Паводле інфармацыі агенцтва, у сакавіку МАЗ прадаў у Расею 24 свае новыя аўтобусы. Гэта ў 3,3 разу менш, чым у сакавіку 2024 года: тады прадалі 79 аўтобусаў.

За ўвесь першы квартал новых МАЗаў было прададзена 39 штук супраць 226 за студзень – сакавік 2024 года. То бок продаж абваліўся ў 5,8 разу.

У цэлым у Расеі ў сакавіку 2025 года зніжэнне продажаў аўтобусаў у параўнанні з сакавіком 2024 года склала 65 %, а за першы квартал 2025 года продажы ўпалі на 63 %.

Беларускія аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца, асабліва часта – у Расеі. Чарговы такі выпадак адбыўся 23 сакавіка 2025 года ў Кіраўскай вобласці РФ.

Прадстаўнік камітэту транспарту адміністрацыі расейскага Санкт-Пецярбургу Валянцін Енакаеў расказаў, што ў горадзе выявілі магчымыя прычыны пажараў у аўтобусах. Іх нібыта дзве: кароткае замыканне і прылада гідрапрываду радыятара. Але галоўная прычына ў тым, што кампанаванне аўтобусаў шмат гадоў не мянялася, а патрэбы змяніліся.

Акрамя таго, МАЗ мае праблемы з экспартам у Расею і сваіх грузавых аўтамабіляў: у сакавіку ён прадаў там толькі 291 цяжкавік. Гэта на 42 % менш за аналагічны месяц летась. Паводле вынікаў кварталу, продаж беларускіх цяжкавікоў у РФ скараціўся на 37 %, да 855 аўтаў.

Якуб Хруст belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10