Інфляцыя ў Беларусі абганяе прагнозы. Расейскі тэрор у Вербную нядзелю ў Сумах

Галоўныя падзеі 14 красавіка паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:


  • ЕАБР прагназуе падвышэнне інфляцыі. Захады ўладаў па урэгуляванні коштаў не працуюць. Чаго чакаць?

  • Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў паляцеў у Эфіопію. Чаго шукае ў гэтай афрыканскай краіне рэжым Лукашэнкі?

  • Як свет раэгуе на крывавы расейскі ўдар па ўкраінскіх Сумах?

  • Атакі мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчаю і Літвою ўзмацніліся.

  • Справа аб знікненні Анжалікі Мельнікавай скіраваная ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы. Што вядома на гэты момант?

  • Мільярдэр адправіў у космас сваю каханую, а з ёй яшчэ пяцярых дзяўчат – як прайшоў дзявочнік на арбіце? 

  • У Менску прэзентавалі партал Radiohit.by – афіцыйную платформу для беларускае музыкі.