навіны

Зламыснікі пашкодзілі выяву Хрыста каля Чырвонага касцёлу

Банер каля Чырвонага касцёлу ў Менску з пашкоджанаю выяваю Хрыста. Фота: Katolik.life
Банер каля Чырвонага касцёлу ў Менску з пашкоджанаю выяваю Хрыста. Фота: Katolik.life
podpis źródła zdjęcia

Невядомыя асобы пашкодзілі абраз-банэр Езуса Міласэрнага, размешчаны ля ўваходу ў Чырвоны касцёл, што застаецца зачыненым ужо больш як два з паловай года. 

Чырвоны касцёл. Крыніца: belarus2020.churchby.info

У менскім Чырвоным касцёле нечакана абвесцілі рамонт

навіны

На малюнку, што выкананы ў форме вялікага банеру, добра відаць надрэзы – найбольшыя прыпадаюць на вобласць твару Хрыста. Ёсць падазрэнні, што зламыснікі спрабавалі цалкам адрэзаць фрагмент выявы, паведамляе Katolik.life.

У парафіі заўважылі пашкоджанне і паспрабавалі яго змацаваць, але сляды вандалізму так і засталіся відавочнымі. Час, калі менавіта адбыўся акт блюзнерства, невядомы. Паводле турыстычных здымкаў, пашкоджанні былі бачныя ўжо ў сярэдзіне лютага, аднак публічнасць сітуацыя набыла толькі цяпер.

Праваахоўныя органы пра здарэнне нічога не паведамлялі, таксама не вядома, ці праводзіцца афіцыйнае расследаванне.

Пашкоджанні на банеры каля Чырвонага касцёлу. Фота: Katolik.life
Пашкоджанні на банеры каля Чырвонага касцёлу. Фота: Katolik.life

Банер быў усталяваны яшчэ пры ксяндзу Уладзіславу Завальнюку, былым пробашчу парафіі. Ён упрыгожвае спецыяльную канструкцыю побач з касцёлам, дзе таксама змешчаная фігура святога Яна Паўла ІІ.

Выява Езуса Міласэрнага на банеры – копія эскізу вядомай іконы, напісанай мастаком Яўгенам Казіміроўскім у Вільні для бласлаўлёнага Міхаіла Сапоцькі і святой Фаўстыны Кавальскай. Мяркуецца, арыгінал эскізу захоўваецца ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Ваўкалаце (Віцебская вобласць), піша Katolik.life.

Чырвоны касцёл стаіць зачынены пасля таямнічага пажару 26 верасня 2022 года, ад якога амаль нічога не пацярпела. У 2024-м быў звольнены і шматгадовы пробашч святыні ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Для рамонту касцёлу не было праведзена тэндару на пошук падрадніка, а ў Інвестыцыйнай праграме Менску няма для гэтага фінансавання. Вернікі баяцца, што пасля рамонту парафію могуць выселіць або выставіць ёй дадатковыя фінансавыя патрабаванні – на сёння «Менская спадчына» налічыла парафіі пазыку на 148 тысяч рублёў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10