У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Марыя Зайцава трапіла ў Менску пад выбухі на пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Беларусі. Фатаграфіі ейнай параненай галавы разляцеліся па ўсім свеце. У студзені 2025 года дзяўчына загінула пад Пакроўскам як снайпер ІІ Інтэрнацыянальнага легіёну Украіны.
Марыя Зайцава моцна пацярпела і пасля часткова страціла слых. Дзяўчына была эвакуяваная ў Чэхію, але аднавіць слых, на жаль, не ўдалося нават пасля аперацыі.
Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, Марыя Зайцава далучылася да Другога Інтэрнацыянальнага легіёну. Спачатку яна была парамедыкам, пасля ранення ж пайшла вучыцца на снайпера.
Пра тое, як склалася жыццё Марыі ў эміграцыі, якою была гэтая дзяўчына, глядзіце ў рэпартажы праекту «Ваяры і валанцёры» «Не кожны чалавек – Маша…», рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2025 г.
Праграму «Ваяры і валанцёры» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».