навіны

Трамп прайшоў тэст на кагнітыўныя здольнасці. Сталі вядомыя вынікі

Доналд Трампа. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
Доналд Трампа. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп паведаміў, што падчас планавага медычнага агляду прайшоў таксама і кагнітыўны тэст. Як адзначыў 78-гадовы палітык, ён пастанавіў пайсці іншым шляхам, чымся ягоны папярэднік Джо Байдэн, які ад такіх правяранняў ухіляўся. У Белым доме апублікавалі вынікі тэсту. 

Пра гэта заявіў Доналд Трамп 11 красавіка, не прывёўшы аднак ніякіх падрабязнасцяў пра характар тэсту ці яго вынікі.

,,

«Я не ведаю, што яшчэ вам сказаць. Я адказаў правільна на ўсе пытанні», – заявіў Трамп журналістам 11 красавіка. 


Трамп дадаў, што і раней неаднаразова праходзіў такія правяранні і заўжды бездакорна з імі спраўляўся. Пасля агляду ён, маўляў, адчуў сябе «ў выдатнай форме» і нават пажартаваў: «Добрае сэрца. Добрая душа. Вельмі добрая душа».

Вынікі даследавання 13 красавіка апублікавала ў сваім акаўнце сацыяльнай сеткі Х прэс-сакратарка Белага Дому Кэралайн Лэвіт.

,,

«Прэзідэнт Трамп дэманструе выдатнае кагнітыўнае і фізічнае здароўе ды цалкам гатовы выконваць абавязкі галоўнакамандуючага і кіраўніка дзяржавы», – адзначаецца ў заключэнні.



У ЗША прэзідэнты традыцыйна час ад часу агалошваюць інфармацыю пра сваё здароўе. Гэта не патрабуецца законам, але сталася своеасабліваю палітычнаю традыцыяй.

У канцы свайго тэрміну Джо Байдэн сутыкнуўся з крытыкаю наконт магчымых кагнітыўных праблемаў, што ў выніку прымусіла яго адмовіцца ад удзелу ў выбарах 2024 года.

У 2021-м ён стаўся найстарэйшым прэзідэнтам ЗША, які ўступіў на пасаду ў веку 78 гадоў. Але цяпер яго абагнаў Доналд Трамп, які таксама вярнуўся ў палітыку ў веку 78 гадоў, будучы на некалькі месяцаў старэйшым. У чэрвені яму споўніцца 79.

Трамп, як і раней, зняпраўджвае любыя сумневы ў сваіх разумовых здольнасцях. Яшчэ ў 2018 годзе, падчас першага тэрміну, ён прайшоў кагнітыўны тэст, прызначаны для ранняй дыягностыкі дэменцыі, і атрымаў максімальныя 30 балаў. Тады ж ён называў сябе «вельмі стабільным геніем».

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10