навіны

Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Турцыі

Перамовы паміж Расеяй і Украінай у Турцыі ў сакавіку 2022 года. Крыніца: gazeta.uz
Перамовы паміж Расеяй і Украінай у Турцыі ў сакавіку 2022 года. Крыніца: gazeta.uz
podpis źródła zdjęcia

15–16 красавіка ў Анкары (Турцыя) адбудуцца перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны і Расеі.

Прадметам абмеркавання будзе бяспека суднаходства ў Чорным моры, паведамляе «CNN Turk» са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны Турцыі.

,,

«Крыніцы ў Міністэрстве нацыянальнай абароны паведамілі, што расейскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы сустрэнуцца ў камандаванні ПМС у Анкары 15–16 красавіка наконт пытанняў бяспекі ў Чорным моры», – адзначаецца ў паведамленні. 


Нагадаем, што 25 сакавіка ў Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы паміж ЗША і РФ, падчас якіх у тым ліку абмяркоўвалася спыненне агню ў Чорным моры, але Расейская Федэрацыя выставіла шэраг новых патрабаванняў, у ты ліку наконт адмены некаторых санкцыяў.

Пры гэтым варта адзначыць, што Украіна са свайго боку выказала згоду на прапанову Доналда Трампа пра спыненне агню, пагадзіўшыся пазней таксама і на планы замірэння на моры.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10