Вайна

Удар па Сумах: ва Украіне адказнасці патрабуюць не толькі ад ворага

Наступствы ўдару балістычных ракет па Сумах 13 красавіка. Крыніца: Zelenskiy / Official
Наступствы ўдару балістычных ракет па Сумах 13 красавіка. Крыніца: Zelenskiy / Official
podpis źródła zdjęcia

Колькасць загінулых у Сумах у выніку ўдараў расейскіх балістычных ракет павялічылася да 31. Сярод загінулых – двое дзяцей, больш за 80 чалавек параненыя. А тым часам ва Украіне чуюцца галасы, што ў вялікай колькасці загінулых таксама вінаватае мясцовае ўкраінскае кіраўніцтва.

Наступствы ракетнага ўдару па горадзе Сумы, Украіна. 13 красавіка 2025 года. Фота: Klymenko_MVS / Telegram

«Толькі свалата можа так дзеяць». У выніку ўдару па Сумах загінулі 34 чалавекі

Вайна

Так, кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак выказаў абурэнне з-за таго, што некаторыя людзі, на ягоную думку, спрабуюць піярыцца на фоне трагедыі ў Сумах. Пры гэтым Ярмак не назваў канкрэтна, каго мае на ўвазе.

Ягоны каментар з’явіўся пасля таго, як народная дэпутатка Мар’яна Бязуглая і мэр Канатопа Арцём Семяніхін раскрытыкавалі мясцовае вайсковае кіраўніцтва.

Бязуглая адзначыла, што ў дзень гадавіны стварэння 117-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў Сумах зладзілі ўрачыстасць з удзелам вайскоўцаў, і расейцы, магчыма, ведалі пра гэтае мерапрыемства. Яна заклікала спыніць практыку, калі кіраўнікі рассылалі інфармацыю пра падзеі адкрыта і пасля гэтага не неслі адказнасці.

Мэр Канатопа Семяніхін жа заявіў, што патрабуе, каб кіраўнік Сумскай абласной адміністрацыі і кіраўнік СБУ ў вобласці сышлі з пасадаў і папрасілі прабачэння перад загінулымі, бо ён лічыць іх датычнымі да трагедыі.

У той жа час кіраўнік ГУР Украіны Кірыла Буданаў назваў расейсскія ракетныя разлікі, якія зрабілі «злачынны ўдар па Сумах».

,,

«Ужо вядома, што злачынны ўдар па Сумах двума балістычнымі ракетамі тыпу Іскандэр-М / KN-23 нанеслі расейскія разлікі 112-й і 448-й ракетных брыгад з тэрыторыі Варонежскай (н. п. Ліскі) і Курскай (н. п. Лежанькі) абласцей дзяржавы-агрэсара адпаведна», – напісаў Буданаў у сваім тэлеграм-акаўнце. 


У некаторых украінскіх гарадах (Львове, Канатопе) 13, 14 і 15 красавіка будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі ў знак жалобы па загінулых у Сумах. 14 красавіка жалоба будзе абвешчана на Кіеўшчыне.

Міністр абароны Украіны Рустам Умераў на фоне абстрэлу заявіў, што Украіне неадкладна патрэбная дадатковая супрацьпаветраная абарона.

«Жыцці ўкраінцаў залежаць ад рашучасці хаўруснікаў», – напісаў міністр у Тэлеграме.

Тэма дадатковай супрацьпаветранай дапамогі абмяркоўвалася з падачы Украіны на апошнім пасяджэнні Кантактнай групы ў фармаце «Рамштайн» у Бруселі 11 красавіка. Пасля гэтай сустрэчы Украіне паабяцалі дапамогу ў 21 мільярд еўра.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10