навіны

Дэманстрацыі ў ПАР супраць сексуальнага гвалту і развітанне з загінулымі на фронце ва Украіне. Фатаграфіі тыдня

Брат Маргарыты Палавінкі, украінскай мастачкі і добраахвотніцы 3-й дэсантна-штурмавой брыгады ЗСУ, якая нядаўна загінула на перадавой, плача над ейнаю труною падчас пахавальнай цырымоніі ў Крывым Рагу, Украіна
Брат Маргарыты Палавінкі, украінскай мастачкі і добраахвотніцы 3-й дэсантна-штурмавой брыгады ЗСУ, якая нядаўна загінула на перадавой, аплаквае яе труну падчас пахавальнай цырымоніі ў Крывым Рагу, Украіна. 11 красавіка 2025 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Дэманстрацыі ў Прэтор’і супраць сексуальнага гвалту, разбор завалаў пасля землятрусу магнітудай 7,7 у М'янме, разліў ракі Кентакі ў ЗША пасля моцных дажджоў – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Хлопчык стаіць сярод абломкаў будынкаў, пашкоджаных у выніку пажару ў Мандалаі пасля разбуральнага землятрусу 28 сакавіка. Землятрус магнітудаю 7,7 зраўняў з зямлёй будынкі па ўсёй М'янме, ад чаго загінулі больш за 3600 асобаў і тысячы засталіся без даху над галавой. Мандалай, Мʼянма. 11 красавіка 2025 года. Фота: Sai Aung Main / AFP / East News

Юнак з народу патакса курыць традыцыйную люльку падчас штогадовага лагеру «Вольная Зямля», што ладзіцца дзеля прыцягнення ўвагі ўраду да праблемаў карэнных народаў. Бразілья, Бразілія. 7 красавіка 2025 года. Фота: Eraldo Peres / AP Photo / East News

Згарэлая тэрыторыя пасля пажару ў Порт-Толбаце (Port Talbot), Ўэльс, Вялікая Брытанія. 10 красавіка 2025 года. Фота: Matthew Horwood / Getty Images

Пратэстоўцы закідалі паліцыянтаў каровінымі рагамі і крывёю падчас акцыі перад Міністэрствам юстыцыі з патрабаваннем рэгулявання цэнаў на мяса. Ля-Пас (La Paz), Балівія. 10 красавіка 2025 года. Фота: Juan Karita / AP Photo / East News

Удзельнікі дэманстрацыі ў Прэторʼі пратэстуюць супраць гвалту і патрабуюць жорсткіх пакаранняў для вінаватых у згвалтаванні 7-гадовай дзяўчынкі, што адбылося ў школе ў лістападзе 2024 года. Дэманстранты былі апранутыя ў чорнае і трымалі плакаты з заклікамі спыніць гвалт у дачыненні жанчын і дзяцей. Прэтор’я, ПАР. 11 красавіка 2025 года. Фота Marco Longari / AFP / East News

Хлопчык шукае другасную сыравіну, ідучы берагам ракі Ямуна ў Нью-Дэлі, Індыя. 11 красавіка 2025 года. Фота: Money Sharma / AFP / East News

Жыхарка вяслуе міма слупа камунікацый, затопленага ракой Кентукі пасля моцных дажджоў, у горадзе Локпарце (Lockport), ЗША. 8 красавіка 2025 года. Фота: Carolyn Kaster / AP Photo / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10