Naviny

«Кантэнт унікальны». Беларуская рэжысёрка стварае серыю відэа пра сядзібы ў зоне адчужэння

Сядзіба ў зоне адчужэння
Беларуская рэжысёрка стварае серыю відэа пра шляхецкія сядзібы ў зоне адчужэння. Фота: скрыншот з тызэру серыі відэа / 1142Х / youtube

На YouTube-канале «1142Х» з’явіўся тызэр серыі дакументальных відэа пра шляхецкія сядзібы ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Рэжысёрка фільмаў – гамяльчанка Марыя Булавінская, яна шукае падтрымку для поўнай рэалізацыі праекту.