13 содняў? А я хачу болей! – Вольга Бондарава ўчыніла скандал у турме. Грыгорый Азаронак загаварыў на стараславянскай мове. ChatGPT прыняў удзел у конкурсе «100 ідэяў для Беларусі» і прыдумаў беларускую кібервёску.
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Бондарава закрычала: Жыве Беларусь! Пахне чабор!
- Няма яек – будзем маляваць бульбу! Прадпрымальныя амерыканцы змагаюцца з высокімі цэнамі
- Яйка з сюрпрызам ад «Камунаркі»
- Чэлендж: як выдаткоўваць на ежу толькі $ 20 на месяц
- МАРГ правёў рэйды супраць прадаўцоў бульбы
- Беларусам прапаноўваюць купляць памідоры ў крэдыт
- «Беларусь мясная»: да 2034 года пабудуем 12 свінагадоўчых комплексаў
- Карова-антыстрэс з рэжымам ASMR
- Дроны-граблі з рэжымам стэлс
- Перакладчык з курынай агучыў думкі птушак
- Цяпліца-партал у іншае вымярэнне
- Лукашолкі засумняваліся ў крэпкасці галоўнага хазяйсцвеніка
- Галівудскія акторкі ў Беларусі
- Беларускія селебрыці зняліся ў Джэймза Кэмэрана
- Манастырынг, малілінг ды іконінг: мітрапаліт Веніямін прапаноўвае новыя паслугі
- Азаронак напісаў фанфік на стараславянскай мове?
- «Дынама» насовалі «ЦСКА», бо Лукашэнка насоваў Баскаву
- Як здымаюць хакейныя матчы, калі на лёд выкочваецца Аляксандр Рыгоравіч
- Лукашэнку двайнікі не патрэбныя
- Чаму зіма вярнулася ў Беларусь
Вядоўцы «Хай Так TV» – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».
Калаж з фота: Осторожно: Собчак, Союз блогеров Беларуси / YouTube; кандытарская фабрыка «Камунарка»