навіны

Дзень адкрытых дзвярэй у Варшаўскім універсітэце: як паступіць беларусам

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego / Facebook
podpis źródła zdjęcia

12 красавіка Варшаўскі ўніверсітэт запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй. Беларускія абітурыенты змогуць даведацца пра ўсе магчымасці паступлення, у тым ліку на кафедру беларусістыкі факультэту прыкладной лінгвістыкі.

Кафедра беларусістыкі дзейнічае пры Варшаўскім універсітэце з 1956 года – ужо амаль 70 гадоў. Да яе стварэння і развіцця спрычыніліся шмат якія выбітныя асобы, сярод якіх – першая амбасадарка Польшчы ў незалежнай Беларусі прафесар Эльжбета Смулкова.

Як адзначае працаўніца кафедры, кандыдат філалагічных навук Вольга Трацяк, кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту адзіная ў свеце па-за межамі Беларусі.

,,

«Наша кафедра прапаноўвае спецыяльнасць „беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы“. Мы рыхтуем спецыялістаў – мовазнаўцаў або літаратуразнаўцаў. Па гэтай спецыялізацыі студэнты абараняюць дыплом бакалаўра або (на наступным этапе) магістарскую працу. Гэта даволі шырокі профіль. Акрамя таго, універсітэт дае магчымасць выбіраць разнастайныя цікавыя прадметы, у тым ліку і іншыя мовы, што пашырае прафесійныя перспектывы. Студэнты таксама маюць шырокія магчымасці ўдзелу ў міжнародных абменах», – кажа Вольга Трацяк.


Важна: для абітурыентаў са статусам міжнароднай абароны ў Польшчы навучанне ў Варшаўскім універсітэце бясплатнае, калі яны праходзяць конкурсны адбор. Таксама няма ўзроставых абмежаванняў для паступлення на любую ступень навучання.


Падрабязней пра ўмовы паступлення і магчымасці навучання, у тым ліку на аддзяленні беларусістыкі факультэту прыкладной лінгвістыкі, можна будзе даведацца 12 красавіка (субота) з 10:00 да 16:00.

Месца правядзення: галоўны кампус Варшаўскага ўніверсітэту, Warszawa, ul. Krakowskie Przedmieście 26/28.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10