навіны

У Беларусі ў суботу зноў даражэе бензін

Запраўка машыны. Фота: Engin Akyurt / Pexels.com
Запраўка машыны. Фота: Engin Akyurt / Pexels.com
podpis źródła zdjęcia

12 красавіка ўзровень гранічных максімальных рознічных цэнаў на маторнае паліва на АЗС Беларусі змяняецца на 2 капейкі. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: fxquadro / Freepik

Гандлёвая вайна Трампа: у свеце чакаюць патанення паліва, а ў Беларусі яно даражэе

Аналітыка

Кошт аўтамабільнага бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 2,44 руб., АІ-95-К5-Еўра – 2,54 руб., АІ-98-К5-Еўра – 2,76 руб., дызельнага паліва – 2,54 руб.

Раней «Белнафтахім» паведамляў, што паступова павысіць цэны на паліва на 16 капеек за літр. Падаражэнне запланаванае кожныя два тыдні. Першае было 15 сакавіка.

Гандлёвая вайна прэзідэнта ЗША ўсё больш выразна даецца ў знакі: падаюць фондавыя рынкі, таннее нафта, узнікла пагроза сусветнай рэцэсіі. У рынкавых эканоміках праз гэта чакаецца зніжэнне коштаў бензіну пасля патаннення нафты. У рынкавых эканоміках гэта наўпроставая залежнасць, аднак не ў Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10