навіны

У Беларусі з’явілася новая медычная спецыяльнасць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Медыкі ў паліклініцы. Фота: sb.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Медыкі ў паліклініцы. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Пастановай Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі ўводзіцца новая спецыяльнасць – лекар фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны. У ведамстве расказалі аб прычынах з’яўлення такой спецыяльнасці і яе функцыях.

Ірына Абельская. Фота: sb.by

Расследвальнікі даведаліся, колькі Ірына Абельская зарабляе ў лечкамісіі

навіны

Як заяўляецца, лекар фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны – шматпрофільны спецыяліст, які валодае ведамі, уменнямі, навыкамі і кампетэнцыямі ў галіне не толькі медычнай рэабілітацыі (як лекар-рэабілітолаг), але і ў фізіятэрапіі і лячэбнай фізкультуры. Ён зможа арганізаваць, праводзіць і кіраваць працэсам медрэабілітацыі пацыентаў пры вострым развіцці захворвання або траўмах, а таксама пры хранічным захворванні, пры наяўнасці парушэнняў функцыяў органаў і сістэмаў арганізму пацыента і абмежаванняў жыццядзейнасці.

Патрэбу ўвядзення новай спецыяльнасці ў ведамстве патлумачылі неабходнасцю арганізаваць працэс медычнай рэабілітацыі пацыентаў з рознымі захворваннямі і траўмамі, прывесці ў адпаведнасць з сучаснымі мадэлямі аказання меддапамогі, а таксама вызначыць агульныя патрабаванні да працоўных функцыяў лекара, які займае пасаду лекар-рэабілітолаг.

Новы спецыяліст будзе фармаваць індывідуальныя праграмы медрэабілітацыі на падставе дыягностыкі не толькі пашкоджання ў выніку траўмы або захворвання, але і экспертна-рэабілітацыйнай дыягностыкі парушэнняў функцыяў і абмежаванняў базавых катэгорыяў жыццяздольнасці пацыента. Ён зможа кіраваць мультыдысцыплінарным працэсам медрэабілітацыі, своечасова і абгрунтавана накіроўваць пацыента ў адпаведную арганізацыю аховы здароўя, адпаведнага этапу медрэабілітацыі на падставе ацэнкі ступені цяжкасці парушэння функцыяў і абмежаванняў жыццядзейнасці, рэабілітацыйнага патэнцыялу з улікам наяўнасці медычных паказанняў і адсутнасці супрацьпаказанняў.

Да цяперашняга часу функцыі лекара фізічнай рэабілітацыйнай медыцыны ажыццяўлялі лекары некалькіх спецыяльнасцяў.

Нагадаем, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі скасавала пасаду дзіцячага стаматолага. Такое рашэнне мае на мэце «паляпшэнне даступнасці стаматалагічнай дапамогі на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці», паведамілі ў ведамстве.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10