Пазняк: перамены ў Беларусі – неўзабаве. «Спадзяюся ў гэтым паўдзельнічаць»

HTML5 Youtube

Зянон Пазняк прадказвае развіццё сітуацыі ў Беларусі падчас вайны Расеі супраць Украіны. Як Трамп змяняе свет і што чакае Лукашэнку? Пазняк кажа пра хуткія перамены: «Спадзяюся ў гэтым паўдзельнічаць». Глядзіце «Карані праблемаў».

Зянон Пазняк прадказвае хуткія перамены ў Беларусі і распавядае пра адрознасць нашага народу ад расейцаў: «Мы не на мяжы нацыянальнай смерці. Я маю на ўвазе, што калі пасляваеннае ўладкаванне будзе такое, што Расея застанецца і Беларусь будзе ўключаная ў сферу Расеі, будзе яшчэ гандаль. Пра гэта мы яшчэ пагаворым, вось. Вось тады для нас будзе вельмі дрэнна. А пакуль такога няма. Па-першае, Расея вельмі слабая. Потым, Расея слабая ментальна, слабая духоўна. У яе няма ідэяў, якія маглі б уплываць на беларусаў. Яны не разумеюць беларусаў. Яны раўняюць беларусаў на свой расейскі капыл. А беларусы – зусім другія людзі. Яны еўрапейцы… Культурна вышэйшыя за расейцаў. Ён [беларус] гістарычна вышэйшы, ён ментальна вышэйшы. Яго адносіны, яго рэакцыі. І вось, калі ласка, ну пачалі вайну супраць Украіны, напалі. Беларусы амаль на 100 % ніякай вайны не хочуць. Наш народ вось гэтай сваёй стыхійнай ментальнасцю не прымае гэта ўсё. І для ўкраінцаў гэта ўсё вельмі важна. Таму і няма паўночнага фронту».

Працяг размовы з Зянонам Пазняком глядзіце ў новым выданні праграмы «Карані праблемаў» Яўгена Валошына.

belsat.eu