навіны

Арцыбіскуп Кандрусевіч працягвае праходзіць хіміятэрапію. Што вядома пра яго здароўе

Тадэвуш Кандрусевіч са святарамі і вернікамі на Акрэсціна. Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by
Тадэвуш Кандрусевіч са святарамі і вернікамі на Акрэсціна. Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by
podpis źródła zdjęcia

Выданне Katolik.life паведаміла падрабязнасці пра стан здароўя каталіцкага арцыбіскупа на пенсіі, былога мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, які мае анкалагічнае захворванне.

Інняц'ё Чэфалья паціскае руку Нікалясу Мадура. 12 лістапада 2022 года. Фота: Nicolás Maduro / X

Новы нунцый Ватыкану ў Беларусі: надзея для палітвязняў і радасць для грэка-каталікоў

Аналітыка

Са звестак вернікаў, арцыбіскуп працягвае праходзіць хіміятэрапію. Ён перажыў ужо два курсы ўвядзення прэпаратаў, а пасля Вялікадня, які святкуецца сёлета 20 красавіка, прызначаны чарговы курс. Колькі іх будзе агулам – пакуль не вядома. Праведзеную тэрапію Тадэвуш Кандрусевіч перанёс добра, без ускладненняў.

Пасля двух курсаў лячэння іерарх адчувае сябе па-ранейшаму. Прыходзіць у капліцу на малітву, адпраўляе сам імшу, ходзіць на шпацыр вакол дому. Ён гатовы і далей наведваць парафіі і маліцца з парафіянамі на запрашэнне пробашчаў, адзначае выданне.

У лютым 2023 года Кандрусевіч перанёс аперацыю, яму выдалілі пухліну. У траўні 2024-га яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля інфаркту. Раней у Кандрусевіча выявілі меланому (злаякасная пухліна скуры). А 10 сакавіка 2025 года стала вядома пра пагаршэнне стану ягонага здароўя.

13 сакавіка арцыбіскуп Іосіф Станеўскі, дзейны мітрапаліт Менска-Магілёўскі, паведаміў, што Кандрусевіч у шпіталі і праходзіць хіміятэрапію. 17 сакавіка ўжо сам ганаровы іерарх расказаў у відэазвароце, што ў яго выявіліся метастазы. «Метастазы пайшлі на лёгкія. На самой справе я не адчуваю гэтага, але факт ёсць фактам», – сказаў арцыбіскуп.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10