навіны

Медычным арганізацыям дазволілі купляць паслугі з адной крыніцы ў карумпаваных прадпрыемствах

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: director.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: director.by
podpis źródła zdjęcia

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 206 ад 10 красавіка «Аб ажыццяўленні дзяржаўных закупаў з ужываннем працэдуры закупу з адной крыніцы». Дакумент набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае цягам двух гадоў.

Сваёй пастановай Саўмін дазволіў арганізацыям аховы здароўя, дзяржаўным установам адукацыі, што навучаюць спецыялістаў з медычнай і фармацэўтычнай адукацыяй, ажыццяўляць дзяржаўныя закупы працаў тэхнічнага абслугоўвання ды рамонту медычнай тэхнікі і сістэмаў медычнага газазабеспячэння ў РУП «Медтэхнацэнтр» і даччыных прадпрыемствах РУП «Белмедтэхніка» з выкарыстаннем працэдуры закупу з адной крыніцы.

Адзначым, што абодва гэтыя прадпрыемствы звязаныя з карупцыяй. Гэтак, былы дырэктар «Белмедтэхнікі» Аляксандр Шарак быў затрыманы «за сістэматычнае атрыманне хабараў». Пры ператрусе ў схованцы ў ягоным гаражы знайшлі больш як 620 тысяч долараў у эквіваленце. У 2020 годзе суд прысудзіў яму 6,5 года калоніі, але ўжо ў 2022 годзе Шарак выйшаў на волю.

Што датычыць «Медтэхцэнтру», то ў 2022 годзе «Белсат» і Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусцілі супольнае расследаванне пра верагодную карупцыйную схему паставак медтэхнікі, у якой быў задзеяны кіраўнік прадпрыемства Алег Швед пры меркаваным укрывальніцтве ягонага брата – генпракурора Андрэя Шведа.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10