Зніклі грошы Каардынацыйнай рады і «Кіберпартызанаў», за якія адказвала Мельнікава

Галоўныя падзеі 9 красавіка паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:

  • Лукашэнка бярэ пад асабісты ідэалагічны кантроль адукацыю, культуру, навуку, спорт, сямейную палітыку. «Прыярытэтныя сферы» пералічаныя ў дырэктыве №12. Дакумент мусіць зафіксаваць «канцэптуальныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы». Навошта цяпер такі дакумент?
  • У фонду,куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Анжалікі Мельнікавай.
  • Расейскія сілавікі абнавілі сваю базу вышуку, дадаўшы туды тысячы беларусаў. Сярод іх – былыя і цяперашнія працаўнікі «Белсату», у тым ліку галоўная рэдактарка Аліна Коўшык, журналісты іншых медыяў, дзеячы беларускай эміграцыі.
  • Спажывецкія цэны ў сакавіку выраслі на 0,8 % (на 2,8 % за першыя тры месяцы года). А ў лютым Беларусь заняла трэцяе месца ў ЕАЭС паводле дынамікі цэнаў на сельгаспрадукцыю.
  • Падрабязнасці законапраекту адносна дзейнасці рэпетытараў.
  • Стала вядома, як будзе выглядаць Пішчалаўскі замак пасля рэканструкцыі.