Найстрашнейшае – пачуць: вашае дзіцё не будзе жыць

Беларуска просіць дапамогі, каб выратаваць сваю дачку.

У 2021 годзе праз палітычныя рэпрэсіі Кацярына з трыма дзецьмі пераехала ва Украіну, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны – у Польшчу, дзе ў ейнай дачкі Дашы знайшлі першасную медыястынальную лімфому. Пасля аперацыі Даша не прачнулася і не магла дыхаць, была ў рэанімацыі на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пасля хіміятэрапіі дзяўчынка ўсё ж апрытомнела і цяпер працягвае сваё змаганне з наступствамі анкалагічнай хваробы.

,,

«Дашка была на ШВЛ, зайшоў лекар. Ён мяне не пабачыў і запытаў: «Яна яшчэ жывая?» Гэта было другі раз, калі я такое пачула. Першы раз я пачула, што Даша не перажыве нават біяпсіі».


Паводле апошніх звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, чакаецца рост анкалагічных захворванняў у свеце да 35 млн да 2050 года. Міжнароднае агенцтва вывучэння раку ўжо сёння адзначае рост колькасці выпадкаў захворвання. Цягам жыцця рак развіваецца ў аднаго з пяці чалавек. Ад хваробы паміраюць прыкладна адзін з дзевяці мужчынаў і адна з 12 жанчын.