Naviny

З рахунку фонду зніклай спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай знялі грошы – крыніца «Белсату»

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава на канферэнцыі «Новая Беларусь»
Спікерка КР Анжаліка Мельнікава на канферэнцыі «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 4 жніўня 2024 года. Фота: Белсат

З рахунка фонду «Białoruś Liberty», заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы, паведаміла крыніца «Белсату» у Міністэрстве замежных справаў Польшчы. Дзе знаходзіцца сама Анжаліка Мельнікава па-ранейшаму невядома.