навіны

Мастачка Ніка Сандрас хоча адкрыць мастацкую галерэю ў Гданьску і просіць дапамогі

Выстава мастакоў-самавукаў, якую Ніка Сандрас арганізавала ў Менску
Выстава мастакоў-самавукаў, якую Ніка Сандрас зарганізавала ў Менску некалькі гадоў таму. Фота: blizko.by
podpis źródła zdjęcia

Беларуская мастачка Ніка Сандрас, якая цяпер жыве ў Гданьску, хоча адкрыць там мастацкую галерэю. Каб сабраць неабходную суму грошай, жанчына прапаноўвае на продаж свае працы ці навучальны курс малявання. Ахвочыя таксама могуць проста заданаціць.

Да 20 красавіка трэба ўнесці заклад, каб мець права на ўдзел у закрытым конкурсе на памяшканне для галерэі.


Ніка піша, што знайшла ідэальнае месца для галерэі, у якой маглі б выстаўляць свае працы беларускія і ўкраінскія майстры. Мастачка таксама плануе зрабіць у прасторы выставу працаў ейных вучняў з госпісу, а акрамя таго – праводзіць заняткі малявання для асобаў з інваліднасцю і пенсійнага веку.


,,

«Я хачу/магу/гатовая адкрыць беларускую галерэю ў Гданьску. Для беларускіх мастакоў, фатографаў, хэндмэйд-майстроў, для самавучак без спецыяльнай адукацыі. <…> Я хачу зрабіць маленькі пункт збору ў Гданьску. Памяшканне не гіганцкае, не велізарны музей або прастора. Усяго 60 метраў, але гэта тыя метры, на якія я змагу зарабіць. Гэта метры, на якіх нашыя майстры, мастакі, фатографы змогуць паказаць свае працы бясплатна», – піша Ніка.


Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча. Фота: vilniaus20 / Telegram

Суботняя школка пры Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пад пагрозай закрыцця

навіны

На аплату закладу мастачцы не хапае $ 6000.


«Я даўно думала пра галерэю, але не паспела адкласці грошай, каб зняць памяшканне, калі знайду прыдатнае. У Гданьску трэба мець мінімум $ 20 тысяч, каб пачаць працэс арэнды невялікага памяшкання да 100 метраў. Мне бракуе $ 6000 на заклад, які трэба ўнесці да 20 красавіка, каб браць удзел у конкурсе. <…> Пераможа той, хто напіша ў заяўцы большую суму, якую ён гатовы плаціць за арэнду», – апавядае мастачка.


Каб сабраць грошы, Ніка прапаноўвае на продаж свае малюнкі, якія абяцае да 11 красавіка размясіць у акаўнце ў Instagram'е, а пакупнікам выслаць у любую краіну.




Таксама ў мастачкі можна набыць індывідуальнае навучанне маляванню онлайн: курс батанічнай ілюстрацыі з 7 лекцыяў каштуе $ 70, а курс малявання кветак акварэллю для навічкоў з 5 лекцыяў – $ 40. Каб замовіць навучанне, трэба пісаць у Telegram мастачкі: @nikasandros +48606617856.


Падтрымаць ініцыятыву можна і ахвяраваўшы грошы паводле рэквізітаў, указаных у допісе ў Facebook'у.


На гэты момант у Нікі Сандрас у Гданьску ёсць дзве студыі малявання і асабістая майстэрня, але гэтыя памяшканні не дазваляюць ладзіць імпрэзаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10