Галоўныя падзеі 9 красавіка паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:
- Першая сусветная гандлёвая вайна: тарыфы Трампа набылі моц.
- Радослаў Сікорскі ў эфіры «Белсату»: «У Беларусі – апошні этап рэпрэсіяў».
- Па краіне прайшлі масавыя вобшукі ў агенцтвах нерухомасці.
- З акаўнту зніклай спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай хтосьці спампаваў усе працоўныя файлы.
- ЗСУ знішчылі з дапамогай дрона расейскі бамбардавальнік Ту-22М3.
- Інстытут сям’і ў Беларусі трашчыць па швах: аналізуем статыстыку.
- У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтральнае тэставанне.
- 9 гадоў таму пайшоў з жыцця мовазнаўца Зміцер Саўка, стваральнік моўнай службы «Белсату».
- У Беларусі абноўлены мінусавы рэкорд гэтага дня. Гэтым разам рэкардасменам стаў Клічаў.