навіны

Суседзі заўважылі знікненне Мельнікавай прыкладна за тыдзень да таго, як яе пачалі шукаць

Анжаліка Мельнікава
Анжаліка Мельнікава на слуханнях у польскім Сейме. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

Суседзі заўважылі адсутнасць спікеркі Каардынацыйнае рады Анжэлікі Мельнікавай прыкладна за тыдзень да таго, як сталася агульнавядома пра яе знікненне. Пра гэта «Белсату» паведамілі крыніцы, якія былі ў доме ў Варшаве, дзе жыла палітык.

Суседзі Анжалікі Мельнікавай адзначылі, што не звярталі на яе шмат увагі, але адна дэталь з жыцця жанчыны была заўважная – яна жыла з мужчынам, якога кожную раніцу можна было заўважыць на прабежцы.

На ягонае знікненне яны звярнулі ўвагу, толькі калі Мельнікаву пачалі шукаць. Суседзі адзначаюць, што і мужчына, і спікерка КР з дзецьмі зніклі прыкладна ў адзін час.

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Фота: Каардынацыйная рада / Telegram

З тэлефона Мельнікавай былі спампаваныя файлы, а пасля быў уваход з Беларусі – Каардынацыйная рада

навіны

Што гэта за мужчына, дакладна не вядома, але ў медыях ёсць здагадкі, што гэта былы муж Анжалікі Андрэй. Хаця мужчына, які ім назваўся ў размове з «Зеркалом», паведаміў, што не ведае, дзе ягоная былая жонка, бо даўно з ёй не камунікуе. Таксама «Еўрарадыё» ў размове з суседам Мельнікавай даведалася, што нібыта нейкі мужчына, які з ёй жыў, выносіў з кватэры сабраныя рэчы.


Суседзі дадалі крыніцы «Белсату», што складана было б зафіксаваць падазроныя рухі Мельнікавай, бо яна заўсёды дзесьці ездзіла, таму часцяком выходзіла з дому з валізаю.


Крыніца дадае, што спрабавала сачыць за святлом у кватэры Мельнікавай, але на працягу двух дзён пасля таго, як яе пачалі шукаць, нічога не заўважыла.


Пасля знікнення Мельнікавай каля кватэры, дзе яна жыла, былі два ровары ейных непаўналетніх дачок і зімовы абутак.


«Еўрарадыё» 8 красавіка напісала, што каля кватэры заўважаны толькі абутак.


З Анжалікай Мельнікавай няма сувязі з 25 сакавіка. 7 красавіка ейны былы муж пацвердзіў, што іхныя непаўналетнія дочкі цяпер разам з ім на тэрыторыі Беларусі.


Каардынацыйная рада 8 красавіка паведаміла, што было зафіксаванае знаходжанне тэлефону Мельнікавай у Менску 19 сакавіка, а 13 сакавіка з ейнага акаўнту былі спампаваныя файлы, што датычаць працы Каардынацыйнае рады.


Дар'я Форман, Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10