навіны

Франак Вячорка займеў новы гадзіннік, які «прадаваць не збіраецца»

Франак Вячорка і Аляксандр Куўшынаў. Фота: Францішак Вячорка / Facebook
Франак Вячорка і Аляксандр Куўшынаў. Фота: Францішак Вячорка / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Франак Вячорка перадаў «той самы» гадзіннік новаму гаспадару – Аляксандру Куўшынаву. Але займеў новы, які не будзе прадаваць. Аднак пазней Вячорка дапусціў, што такое ўсё ж магчыма.

Пра гэта Франак Вячорка напісаў у сваім акаўнце ў Facebook.

,,

«Сёння Аляксандр Куўшынаў атрымаў той самы гадзіннік за найбольшы данат на беларускія справы. Ён ахвяраваў 5000 еўраў на Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча і «Razam – фонд помощи беларусам в Литве». Узамен ён падарыў мне новы гадзіннік – легендарны і бясцэнны «Луч» – і прадаваць яго я не збіраюся!» – напісаў Франак Вячорка. 


Гадзіннік «Omega» Франка Вячоркі. Скрыншот: belsat_news / YouTube

Аляксандр Куўшынаў распавёў, куды пойдуць грошы, за якія ён набыў гадзіннік Вячоркі

навіны

Але ў каментарах пад пастом на прапанову прадаць і новы гадзіннік Вячорка ўдакладніў: «Будзе дабрачынны аўкцыён – прадам».

Нагадаем, што «Белсат» звярнуў увагу на дарагі гадзіннік Франака Вячоркі «Omega» яшчэ летась у сакавіку. Вячорка тады паведаміў, што гадзіннік яму падарыў чалавек, які шмат спрычыніўся да беларускае справы.

У жніўні летась Вячорка заявіў, што свой гадзіннік выставіць на дабрачынны аўкцыён у падтрыманне палітвязняў. Марафон, дзе гэта мелася адбыцца, адклалі, і гадзіннік заставаўся ў сейфе. У сакавіку сёлета Вячорка абвясціў, што аддасць яго таму, хто ахвяруе найбольш на добрую справу. За 5000 долараў яго набыў топ-менеджар IT-кампаніі Аляксандр Куўшынаў. Пасля гэтага праўладныя Telegram-каналы паведамілі, што супраць яго могуць распачаць справу за фінансаванне экстрэмізму.

Сродкі з аўкцыёну, на якім быў прададзены гадзіннік, будуць скіраваныя на дзве беларускія ініцыятывы ў Вільні: «Razam» – фонд, што дапамагае беларусам у Літве, ладзіць культурніцкія падзеі і вядомы сваёй тэатральнай студыяй, а таксама Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, у якім праводзяцца выставы, лекцыі, канцэрты, працуе школа выходнага дня, дзе займаюцца дзясяткі беларускіх дзетак, якім давялося пакінуць радзіму.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10