Кожны пяты сілавік супраць Лукашэнкі? Аперацыя КДБ на мяжы і Мельнікава

Міліцыя і войска ў Беларусі перажываюць не найлепшыя часы, але ці магчымы пераварот з іхнага боку? Чаму кожны пяты сілавік супраць Лукашэнкі? Навошта КДБ аперацыя на мяжы і дзе Мельнікава? Спрачаюцца Кедышка і Жыгар з «BELPOL». Новы «Двубой».


Паводле паведамленняў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, 2 красавіка на памежным пераходзе «Берасце» быў затрыманы бус з выбухоўкаю.

«Я думаю, што гэта чарговая правакацыя з боку КДБ і гэтых структураў, якія займаюцца. Мы кожны год, кожныя выбары мелі то пацукоў у вядры, то ў 2017 годзе быў джып, што прарываўся праз мяжу. У 2010-м на Малінаўцы знайшлі гараж са зброяй. Як высветлілася, гэта быў гараж бэтэшнікаў, яны ўсё здымалі. То бок дзесьці штосьці такое адбывалася. Вось цяпер толькі адзінае пытанне: да чаго яны зрабілі гэты сюжэт?» – запытваецца былы кіраўнік Паспалітага рушэння і дэлегат Каардынацыйнай рады Сяргей Кедышка.

,,

«Яны хочуць паказаць, па-першае, злосную апазіцыю. Па-другое, яны вось перад Расеяй прагнуліся: гэтая машына ехала ў Расею, а яны спынілі. "Які я добры", – скажа Лукашэнка Пуціну», – тлумачыць вядоўца праграмы «Двубой» Віталь Цыганкоў.


«Для сістэмы Лукашэнкі заўсёды трэба, каб быў выразна адчувальны вораг. І ў прынцыпе ў гэтай архітэктуры, што зрабіў Лукашэнка, – рэпрэсіі плюс ворагі вакол – гэта абавязковы складнік. Калі прыгадваць 2017 год – усе тады разумелі, што тады былі якраз "маршы дармаедаў", Дзень Волі, адбываўся прарыў мяжы кім? Працаўніком цэнтральнага апарату КДБ», – падсумоўвае прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар.

Пра сітуацыю сярод сілавікоў глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.