навіны

«Затрыманні насамрэч сапраўдныя». Агенцтва нерухомасці пра «хапун»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mgsn.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mgsn.ru
podpis źródła zdjęcia

Сталася вядома, што ў Беларусі прайшлі ператрусы ў агенцтвах нерухомасці і затрыманні кіраўнікоў некаторых з іх. Інфармацыю пацвердзілі крыніцы «Белсату». 

У Беларусі сілавікі зладзілі ператрусы ў агенцтвах нерухомасці. Пра гэтае даведалася выданне «Tochka.by» з трох розных крыніцаў.

«Белсат» таксама пацвердзіў затрыманні ў агенцтвах праз дзве незалежныя крыніцы.

,,

«Так, мы ведаем, што хваля пачалася, але да нас не дайшла пакуль. Прабачце, пакуль ніякіх падрабязнасцяў самі не ведаем», – адказалі нам крыніцы, звязаныя з сфераю нерухомасці.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота cottonbro studio / Pexels

«Імкненне да кантролю». Дзяржава пастанавіла «нармалізаваць» рыэлтараў

Аналітыка

Паводле інфармацыі адной з крыніцаў «Tochka.by», знаёмай з сітуацыяй, рэйды адбываліся ў аўторак, 8 красавіка, адначасова ў 10 агенцтвах нерухомасці. Як удакладняецца, былі затрыманні, у тым ліку кіраўнікоў.

Яшчэ адзін з гульцоў рынку, чыя кампанія не трапіла ў поле зроку сілавікоў, у прыватнай размове адзначыў, што яму вядома пра ператрусы як найменей у шасці агенцтвах. З чым яны звязаныя – пакуль можна толькі здагадвацца.

Трэцяя крыніца пацвердзіла вобшукі, дадаўшы, што яны праходзілі не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Пры гэтым крыніца падкрэсліла, што пад увагу сілавых структураў трапілі не буйныя кампаніі, а сярэднія ўдзельнікі рынку.

Журналісты выдання спрабавалі атрымаць інфармацыю ў сілавых ведамстваў. Пакуль ніхто афіцыйна не пацвярджае фактаў ператрусаў, затрыманняў і нічога не каментуе.

Нагадаем, што хуткім часам рынак нерухомасці чакаюць змены. Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект, паводле якога займацца рыэлтарскай дзейнасцю змогуць толькі атэставаныя спецыялісты, якія ўвойдуць у новую Палату рыэлтараў. Без сяброўства ў ёй і без іспытаў кожныя 5 гадоў працаваць будзе забаронена.

Юрыст Міхаіл Кірылюк у каментары «Белсату» выказаў меркаванне, што гэта скіравана супраць эмігрантаў і тых, хто плануе ад'езд. Закон набудзе моц праз тры месяцы пасля апублікавання. Ці ёсць нейкая сувязь паміж зменамі на рынку нерухомасці і затрыманнямі ў агенцтвах, пакуль невядома.

«Белсат» будзе сачыць за сітуацыяй.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10