навіны

Затрыманы на мяжы кіроўца аўта з выбухоўкаю кажа, што ехаў у Пяцігорск

Затрыманы кіроўца Яўген Манько. Скрыншот: «Беларусь 1»
Затрыманы кіроўца Яўген Манько. Скрыншот: «Беларусь 1»
podpis źródła zdjęcia

Кіроўца мікрааўтобуса з выбухоўкай, якога спынілі на беларуска-польскай мяжы, заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», што вёз груз з польскага Тэрэспалю ў расейскі Пяцігорск.

Затрыманы кіроўца Яўген Манько паведаміў, што «перавозіць аўтамабілі з Еўропы ў Расею і Беларусь», таму і пагадзіўся прывезці аўта ў Пяцігорск (Расея). Гэты «Mercedes» ён павінен быў перадаць мясцоваму жыхару Аліму:

«Я канкрэтна з ім не стасаваўся, калі прымаў аўтамабіль. У прынцыпе я заўсёды так раблю. Мне гэта не важна, я дастаўляю аўтамабіль на ўнутраны мытны пост, там мяне сустракае мытнік, я пакідаю аўтамабіль, атрымліваю дакументы свае як перавознік».

Нагадаем, што Яўгена Манька затрымалі 2 красавіка на польска-беларускай мяжы. Прычынаю сталіся 580 кг выбухоўкі, якую знайшлі ў падлозе і сценках аўта. Мужчына сцвярджаў, што перагнаць мікрааўтобус яго папрасіў таварыш з Эстоніі Раман, з якім яны даўно знаёмыя. А Раману мікрааўтобус перадаў нейкі Іван, ён і перарабіў аўтамабіль нібыта пад аўтадом.

Пра затрыманне «найбуйнейшай у гісторыі Беларусі» партыі выбухоўкі, што спрабавалі прывезці з Польшчы, беларуская мытня заявіла 6 красавіка. Паводле прапагандыстаў, мікрааўтобус з небяспечным грузам меўся трапіць у Расею.

Нагадаем: мікрааўтобус нібыта з выбухоўкаю затрымалі ў Берасці 2 красавіка. Паводле беларускай мытні, 580 кг выбухоўкі былі схаваныя ў сценках і падлозе «Mercedes». За стырном быў 41-гадовы грамадзянін Беларусі Яўген Манько. Дзяржаўнаму тэлебачанню ён сказаў, што пра «нашпігаванне» салону не ведаў і яго выкарысталі ўцёмную. Паводле мужчыны, перавезці гэты мікрааўтобус яго папрасіў знаёмец з Эстоніі Раман, а таму машыну перадаў нейкі Іван, які перарабіў аўта пад аўтадом.

У Палаце падатковага адміністравання ў Любліне «Белсату» заявілі, што звесткі ад лукашэнкаўскіх службаў, – «прапагандысцкія высілкі рэжыму».

Дарэчы, у 2017 годзе ў Беларусь праз мяжу з Украінаю прарываўся джып нібыта з арсеналам. «BELPOL» неўзабаве высветліў, што за стырном быў работнік цэнтральнага апарату КДБ Сяргей Балобін.

Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10